Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Голас з акцэнтам

Маўчаць невыносныя сцены.
Далёка за поўнач не сплю.
Твой голас з магічным акцэнтам
Скрозь горкую ростань лаўлю.

Лятунак, сяйво, даварога
Ці выраю спознены клін?
Дык дзякуй, служанка-дарога,
За крохкую радасць хвілін!

Па каліўцу ласкі, па промню
Ляціць у акно светлыня.
Забудуся, але запомню
Дыханне шчаслівага дня.

Вясковы, сталічны, трагічны,
Імя сваё, век, назаві!
О, гэты світанак магічны
З акцэнтам шчымлівай любві…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Голас з акцэнтам - Яўгенія Янішчыц