Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзесьці жаўра ў небе цінькае

Дзесьці жаўра ў небе цінькае,
Я ж у смерці на краю
Басаногае дзяцінства
На іржышчы пазнаю.
З прагавітымі вачыма,
Як галодныя гракі,
Дзеці, родам з той, Айчыннай,
У полі лушчаць каласкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзесьці жаўра ў небе цінькае - Яўгенія Янішчыц