Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноч, нібыта на сцішаным беразе

Ноч, нібыта на сцішаным беразе,
Пакідае пакой.
Можа, гэта ад белага ветразя
У душы неспакой.

Можа, проста пастукала раніца
I застыла ў акне.
Я ў верасень крочу настаўніцай.
Як сустрэнуць мяне?

У сабе мову дзіўную, матчыну,
Як таемнасць, нашу.
Абуджаю Купалавай спадчынай
За душою душу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ноч, нібыта на сцішаным беразе - Яўгенія Мальчэўская