Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш 1986

Адначасова – шчасце і бяда,
Адначасова – радасць і пакута.
Купаю сына – светлая вада,
А год – радыяцыйная атрута.

Чарнобыля счарнелыя радкі
Ў пасведчанні нявіннага дзіцяці.
I я, што найшчаслівейшая маці,
Сціраю слёзы страху са шчакі.

Верш 1986