Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Музыка ўначы

Сад ахутала ноч,
Квецень белая, белая…
Ты ідзеш са мной збоч,
Ты такая нясмелая.

Я прашу белы май –
Да кахання прычасце –
Затрымай, затрымай
Хоць на міг маё шчасце.

Быццам рай, белы сад,
Ты, як лань, палахлівая.
А вакол зарапад
Шэпча: “Ах жа, шчаслівая…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Музыка ўначы - Яўген Хвалей