Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў сумуеш, сябра мілы мой

Зноў сумуеш, сябра мілы мой:
Вочы апусьціў – і твар журыцца.
Кружыць сьвет нясталасьцю сваёй –
І няма табе дзе прыхіліцца.

Колькі ты прайшоў ужо дарог,
Колькі страціў сіл, і колькі планаў
Лёс зьмяніць, бы чараўнік той, змог,
Колькі здрад спаткаў ты і падманаў.

Так жадаў ты шчасьце даганяць:
Бегчы, крочыць – тое ж уцякае.
Крыж з плячэй хацелася так зьняць,
Сэрца ж кажа: Бог цябе чакае.

Нас чакаюць! Дай сваю далонь –
Разам пойдзем віхрам на сустрэчу.
Што нам дождж, і што для нас агонь –
З Богам пераможам страх, пустэчу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноў сумуеш, сябра мілы мой - Яўген Бартніцкі