Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я хачу паміраць для Айчыны

Я хачу паміраць для Айчыны
За яе быць расьпятым з Хрыстом –
У цярнёвых іспытаў часіны
Быць яе непагаслым сьвятлом.

У сузор’ях далёкай вэнэрай
Асьвяціць да нябёсаў ёй шлях
Празь сьвятыню, дзе нашаю верай
Ў неба ўзносіцца ладану пах.

Там шапочуць спрадвечныя словы
Да Бажыча нябёсаў, зямлі
Шчырым подыхам сьціплае мовы,
Звонам чыстай крынічнай вады.

Ўвесь мой край ахінула малітва:
Бляск вазёраў і шэлест лясоў.
Анямела няспынная бітва –
Згасьлі крыўды ганебных вякоў.

Бач на сьнезе чырвонай каліны,
Пах хлябоў, напаўняючы дом –
Я хачу паміраць для Айчыны,
За яе быць расьпятым з Хрыстом.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я хачу паміраць для Айчыны - Яўген Бартніцкі