Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хто?



Хто першы хмыкнуў і сказаў:
“Хай хоць патоп пасля мяне!”?
Хто першы шклянку паднімаў
З усмешкай: “Ісціна ў віне!”?

Хто першы крыж з касцёла зняў,
Хто падпаліў на полі сноп,
Хто першы “Рукі ўверх!” крычаў
I выстраліў камусьці ў лоб?

Хто першы і чаму зманіў,
Хто першы здрадзіў, першы ўкраў?
Хто ў сэрцах гэта ўсё насіў
I нам у спадчыну аддаў?..
Хто?!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хто? - Янусь Малец