Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У душы такое адчуванне

У душы такое адчуванне:
Ад мяне яшчэ хаваюць штосьці,
Кінуць і глядзяць з замілаваннем,
Як лаўлю абгрызеныя косці.

У душы такое адчуванне:
Хтось магілу крокамі змярае
I ў яхідна-жудасным маўчанні
На людзей нявінных пазірае.

У мяне такое прадчуванне:
Доўга нам да праўды дабірацца,
На шляхах адчаю і змагання
Падаць ніц не раз і паднімацца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У душы такое адчуванне - Янусь Малец