Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На асенніх могілках

На могілках – ціха і сумна,
Змярцвеласць у жоўтай траве…
Прымроіцца раптам, што з трунаў
Чыёсьці дыханне плыве…
Яно выплывае з магілаў,
Маўкліва імкнецца сюды,
Дзе сонца ў трывозе застыла,
Дзе крок усяго да бяды,
Дзе можа загінуць жывое:
I мы, і ў траве мурашы…
У вочы глядзяць з непакоем,
Раскінуўшы рукі,
Крыжы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На асенніх могілках - Янусь Малец