Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне сніцца

Мне сніцца:
Замкнёны аўтобус вязе
Мяне па страшэннай эры,
I нельга слязе, майго смутку слязе,
Зляцець на атручаны бераг.

А нямая рака
Ледзьве-ледзьве плыве
У задымлены заўтрашні дзень,
I вярба – ні лістка! –
Час апошні жыве,
Задушыўшы карэннем
Свой цень.

Мне сніцца:
Я грукаю ў дзверы нагой,
I здзекліва хтосьці смяецца:
“Браточак, ты лепей аб іх галавой!” –
Не словы, а кулі
Па сэрцы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне сніцца - Янусь Малец