Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Колькі жыць мне засталося?

Колькі жыць мне засталося?..
Дык імчы ж мяне, цягнік,
Морам жоўтага калосся
На жаданы мацярык.
Там зязюлька мне лічыла
Леты майскай раніцой,
Там такая ў целе сіла –
Не звалодаеш з сабой!
Як ідзеш жытнёвай сцежкай –
Каласы плывуць ля рук.
I разносіцца за рэчкай
У імшарах дзятла стук.
А зязюлька адкувала
Да наступнае вясны,
I чагосьці многа й мала
Над раздоллем збажыны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Колькі жыць мне засталося? - Янусь Малец