Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Без перакосаў вельмі цяжка

Без перакосаў вельмі цяжка,
Без перакосаў – аніяк!
I як куратнік наша хатка,
Дзе ўсё – касяк-перакасяк.

Нядоўга пляскалі мы ў ладкі,
Цяпер разгневана плюём
На сцены нашай беднай хаткі,
Дзе мы жылі і дзе жывём.

Нас многа, смелых і разумных,
Дык, можа, скеміць нам пара,
Што час настаў у гэтым тлуме
Змяніць свайго гаспадара.

Ды, мусіць, доўга нам таптацца,
Глядзець адзін другому ў твар…
Скажыце мне, хто ў нашай хатцы,
Хто ў нашай хатцы Гаспадар?

Верш Без перакосаў вельмі цяжка