Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Бацька

Рэлігія кажа: “Ты – грэшны!”
Я згодзен: мы – грэшныя ўсе!
I вельмі, скажу я вам, смешна,
Калі хтось, як з пальца, сассе:

“А вунь чалавек беззаганны,
Ён самы, ну самы, ну самы,
Чысцюткі, прыгожы, як цацка,
Няхай ён нам будзе ўсім бацькам!”

Верш Бацька - Янусь Малец