Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Варта ў крылы паверыць свае



Варта ў крылы паверыць свае,
Трэба ў крылы свае паверыць,
А нам смеласці ўсё не стае,
Каб свой край на свой лёт перамераць.

Крылы нашы – для радасці, мар,
Крылы нашы – для працы і свята.
Крылы – лішнія, крылы – цяжар,
Калі ў іх не верыш зацята.

Крылы ціснуцца пудка к спіне –
I адкуль сарамлівасць такая?
Хто, як ветразі, іх развіне?
А Радзіма чакае, чакае…

Каб пад намі зямля паплыла,
Каб вятры захадзілі над намі, –
Трэба верыць у сілу крыла
I абняць Беларусь крыламі!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Варта ў крылы паверыць свае - Янка Сiпакоў