Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Уваходзячы ў мора

Ах ты, мора, бяскрайняе мора,
Столькі хваль – не злічыць на вяку.
Я ж пазнаць хачу ў хвалі каторай
Свае рэкі, што ў мора цякуць

Можа, Свіслач мне тут адгукнецца,
Прыпяць плясне, – як рыба амаль…
А Аршыца да ног прыгарнецца –
Як заб’ецца ад радасці сэрца:
Я пазнаю яе паміж хваль.

Верш Уваходзячы ў мора