Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Санет кахання

Чаго саромецца, – ты у маім санеце,
Як у аазісе закінутым, адна,
Надзейна ахаваная штодня
Ад цынікаў, якіх нямала ў свеце.

Ты мне здалёк, каханая, відна
На беразе нясходжанага лета.
Адзенне ўсё тваё – вяночак з кветак
На галаве, нібыта цішыня.

О ява маіх вечных летуценняў,
Не трэба лепшага табе адзення!

І я заўсёды буду берагчы
Тваю цнатлівасць светлую аддана.
Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы,
Ў маім санеце беражна схавана.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Санет кахання - Янка Сiпакоў