Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Амаль буколіка



Я зноў, каханая, з табою.
Мы ў красках вязнем лугавых –
Не бачым неба над сабою,
Не чуем пад сабой травы.

Турбуе нас адзіны клопат,
Адзіны клопат нас вядзе.
І мы ідзём, прыроды вопыт,
Абняўшыся, як ноч і дзень…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Амаль буколіка - Янка Сiпакоў