Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зніякавелы, стаю



Зніякавелы, стаю
пад купаламі Храма Паэзіі.
Пазіраюць на мяне з абразоў
прасветленыя і мудрыя твары.
Кленчу перад імі –
перад адным больш,
перад другім – менш,
шукаю адказу на вечнае пытанне.
Маўчаць абразы. Самотна робіцца мне.
Раптам нехта пытае ціха:
“Што з табою, чалавеча?”
Азіраюся – нікога.
“Не там шукаеш!” – зноў голас гучыць.
Падымаюся, абтрасаю пыл з адзення,
іду да выхаду.
Але брама зачынена. Выйсця няма.
Але за плячыма крылы.
Узлятаю, прабіваю купал.
Навокал – прасцяг і блакіт,
зеляніна ўзгоркаў і далін.
І голас:
“Што табе яшчэ трэба?
Перад табою – існы храм,
створаны Мною, Сапраўдным Творцам”

Узлятаю ўсё вышай і вышай,
Набліжаюся да Твару Аўтара.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зніякавелы, стаю - Янка Лайкоў