Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Тайна

Двое стаялі ля вышняй брамы,
насустрач Анёл ім выйшаў:
“Вы хто?” – “Мы шукаем праўды,
але не зямной, а вышняй.”

Тады Анёл Аднаго паклікаў:
“Ідзі, для цябе адчыняю Браму!”
І той увайшоў у праём. І знік ён.
І ўслед яму гучала: “Абраны…”

“Чаму? – запытаўся пасля нябога, –
За Брамай – якаясь тайна?”
Анёл прашаптаў: “Там няма нічога…”
І зарыдаў адчайна.

Верш Тайна - Янка Лайкоў