Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Зімой у лесе

I лягла ж цішына
У бары за гарой, –
Каб дравінка адна
Хоць кіўнула сабой.

Снег пушаны залёг
На галінах сасон,
I чарнобель, і мох
Атуліў сабой ён.

Сокат птушак замёр,
Як бы поўнач была,
Адно свісне тапор
Ды зазвоне піла.

Гэта сілу сваю
Так прабуе мужык;
Рухнуў дуб на зямлю,
Як магуч і вялік…

Далей – глуш, цішына
У бары за гарой, –
Каб дравінка адна
Хоць кіўнула сабой.

Верш Зімой у лесе - Янка Купала