Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш У вырай

Зашумела нудна восень Шумам лісцяў, шумам сосен, Даўшы волю хмурам; Ажно з гоняў Беларусі У вырай вылецелі гусі, Паплылі ўдаль шнурам. Следам з выраем, з гусямі Паляцелі думкі самі, Сэрца ўскалыхнулі; Ўскалыхнулі долі плесняй, Азваліся казкай-песняй, У смутку патанулі… Ой, вам, гусі-вырайніцы, Жыць не доўга ў чужаніцы, Зноў к нам прыплывеце, Зноў вас будуць сустракаці Нашы рэчкі, сенажаці, Наша сонца ў цвеце. Ой вы, гусі-гудзіцелькі, Не забудзеце зямелькі, Дзе дзяцей пладзілі, Дзе вы месячык страчалі, Дзе вы зоркі падлічалі, Плавалі, хадзілі. Знаю, зложыце тут косці, Толькі злётаеце ў госці, Асвяжыце грудзі: Вы не ўмееце йшчэ, гусі, Выракацца Беларусі, Як умеюць людзі.

Верш У вырай - Янка Купала