Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ты прыйдзі

Ты прыйдзі ка мне вясною, Кветкаю прыйдзі; Зацвіці красой са мною, Думку разбудзі… Ты прыйдзі ка мне улетку, Коласам прыйдзі; Песняй жніўнай на палетку Думку саладзі… Ты прыйдзі ка мне зімою, Сонейкам прыйдзі, Даўнай казкай залатою Думку абудзі… Ты прыйдзі ка мне увосень, Зоркаю прыйдзі; Ў свет далёкі з шумам сосен Думку павядзі… Ты прыйдзі і на магілкі, Кветкаю прыйдзі; Белай ручкай клён няхілкі Шчыра пасадзі… …………………………………… Ты прыйдзі…

Верш Ты прыйдзі