Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падсякайце тое дрэва

Падсякайце тое дрэва, Што ў корні ўсыхае; Не ўважайце таго сэрца, Што жалю не мае. Страшце птушку, праз якую Свойская загіне; Забывайце песню, што вам Вораг ваш накіне. Ой, гадуйце, падлівайце Гай жывы, зялёны: Сэрцу добраму давайце Добрыя паклоны. Паважайце тую птушку, Што крыўды не робе; Не цурайцесь роднай песні Ў шчасці і ў жалобе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падсякайце тое дрэва - Янка Купала