Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А хто там iдзе?



А хто там iдзе, а хто там iдзе У агромнiстай такой грамадзе? – Беларусы. А што яны нясуць на худых плячах, На руках у крывi, на нагах у лапцях? – Сваю крыўду. А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць напаказ сваю? – На свет цэлы. А хто гэта iх, не адзiн мiльён, Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон? – Бяда, гора. А чаго ж, чаго захацелась iм, Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм? – Людзьмi звацца.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А хто там iдзе? - Янка Купала