Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Вясковыя ўцехi

Вёска любая мая ты! Часам сумна мне бывае, Ды тваiм праходжу полем – Сум умомант той зьнiкае. Стрэну там дзяцей вясковых – Хоць адзежка iх у латах, Столькi шчырасцi чысьцюткай Бачу ў мiлых вачанятах! – Як жывеш пане Стафане? Усьмiхаецца Сьцяпанка. Там – Алесь, а там Вiктося, Што зардзелася, там – Янка. Пасьвяць сьвiнак тут, авечак Гэты – з пужкаю гуляе, Тая ў’е вянок з валошак. Той скацiнку ў гурт зьбiрае. Там – Гануська-гаспадынька З Iзабэлкай каля пашы Шчыра бульбiны зьбiраюць, Што выкопвае Лукашык. Iх, сяброў маiх маленькiх, Бачыць рад я на палетках – Зьмiтрака, Марцiнка, Юрку Дамiцэлю i Пракседку. Iх усiх вiтаю шчыра, Грушку iм даю цi яблык. Хто раней паглядваў скоса На мяне, цяпер – мой сябра. Хай жа вас сам Бог гадуе, Вам дае здароўе, шчасьце, Ад людзей пашану, ўвагу, Зьберагае ад напасьцi. Падрастай, народ маленькi, Гаспадынькi, аратаi. Адарыць мне вас няма чым – Шчырым сэрцам адараю.

Верш Вясковыя ўцехi - Ян Чачот