Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што такое канец сьвету?

Што такое канец свету,
Хто сябры яго пакажа?
Можа атакуе чорт планету,
Ці вайна сатрэ ўсіх у сажу?

Што такое канец свету,
Мы яго ўбачыць зможам?
Трыццаць сёмы па павету,
Адбіраць зноў будзе збожжа?

Што такое канец свету,
Ураган, маланка, цемра?
Адбяруць быць можа мэту,
Разгуляецца паветра?

Што такое канец свету,
Усіх затопіць нас вадою?
Надакучыла мне гэта,
Лепш пайду знайду напою!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што такое канец сьвету? - Якуб Пуня