Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Роднае слова

Роднае слова, маё ты багацце,
Як сонейка ў сэрцы свяціла маё.
Яго ў агонь сябрукі не кідайце,
Шануйце браты, як жыццё вы сваё!

Роднае слова, маё ты ад бога,
Як песьня бяроз і раскінуты рай.
Яго вы шукайце ў дома-парога,
Жыве Беларусь! Жыве родны край!

26.12.2012

Верш Роднае слова