Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ня трэба мне грошай

Ня трэба мне грошай, ня трэба мне славы,
Хачу каб са мной размаўлялі дубравы.
Чуць часам хачу я бабуліны словы,
Якія натхнялі з любоўю да мовы.

Ня трэба мне шчасця, ня трэба мне долі,
Хачу толькі келіх свабоды ці волі.
У гэтай краіне жабрак я не першы,
Свой крыж буду несці, складаючы вершы.

Ня трэба мне сонца, не трэба мне неба,
Хачу толькі лусту духмянага хлеба.
Быць хочацца ветрам вандроўчым у полі,
Каб штосьці сказаць: “Гэй, братове, даволі”!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ня трэба мне грошай - Якуб Пуня