Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Голас Радзімы ляціць над Зямлёй

Голас Радзімы ляціць над зямлёй
Голас знявечаных цяжкай тугой,
Што так па кропельцы цягам гадоў
Мы адцураліся мовы бацькоў.

Як жа не проста самімі нам быць!
Мала каму гэта ўжо і карціць:
Плысці прасцей па цячэнню заўжды.
вельмі шкада, што не бачым бяды.

Мала тутэйшых на вёсках жыве…
Як жа тут вытрываць – СМІ так дзяўбе!
Руская мова запоўніла быт
Людзі прывыклі жыць у крэдыт.

Ёсць спадзяванне – надыдзе той час:
Моладзь пачуе, успомніць наказ:
Звацца людзьмі, а не скотам навек.
Янка Купала ж сказаў – чалавек!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Голас Радзімы ляціць над Зямлёй - Ядвіга Рай