Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ці ты бульбаш?

Пазнай сябе: ці ты бульбаш?
Ці згодзішся ў каторы раз
Змірыцца з тым, што ты бульбаш?
Забыць бацькоўскі той наказ:

Свабодна гаспадараваць,
Сваёй сядзібай даражыць,
Гасцей прыветна частаваць,
З суседзямі ў лагодзе жыць.

Чаму ж цяпер гучыць – “бульбаш”
Чаму маўчым і церпім зло?
Чаму прынізіць хочуць нас,
Каб мы забыліся на ўсё?

Спрабуем вытрываць той згон,
Калі герояў нашых шлях
Спынялі шыбеніцы. Стогн
Азвацца мог ва ўсіх баках.

У нас жа быў і свой Тарас,
Бо так адметнасцю сваёй
Ён змог забрацца на Парнас…
І поспех быў – дзе ўсёй раднёй.

То не зважайма на “бульбаш”.
Ад спрэчак лепей нам не стане.
Хай кожны мае свой шалаш,
А мы – свабодна жыць у стане.

Верш Ці ты бульбаш?