Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці ёсць што-небудзь лепей за Радзіму?

Ці ёсць што-небудзь лепей за Радзіму?
Хоць штосьці..ёсць?
Спякота у летку, зной у зіму,
Складанасць – маладосць.
І вартасць матчынага хлеба,
І незабыўны спеў:
То птушаняткі вабаць неба.
Чаму ж ты захварэў?
Чаму ж маўчыш без перапынку,
Ці кажаш, як маўчыш.
Адкрый жа вочы на хвілінку!
Паслухай, братка, ты ж
Надараны такім багаццем,
Няхай не залатым!
Ты скажаш “да не ў гэтым шчасце,
Не ў гэтым сэнс!” А ў чым?
У чым жа сэнс? У жым жа доля?
І хай я памылюсь!!!
Але памрэ па вашай волі
Сіротка – Беларусь!!!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ці ёсць што-небудзь лепей за Радзіму? - Вячор Любоўка