Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Складанае ў простым

Кажуць: “не шукай складанасцей у простым” –
У адказ я пагляжу з дакорам.
У захапленні ад вачэй пад колер мора,
Я не чую гука з пахам млосным.

Свет, дзе простага рашэння дурасць варта.
Людзі, у якіх жыццё прасцей чым крок.
Я нібы стары, згубіўшы зрок
Крочу ў напрамку да пачуццяў марна

Нават сцены ў шэпце загінаюцца,
Іх парады успрымаюцца як жарты,
Я аднойчы Пагуляюшы з лёсам у нарды,
Назірала, як грошай душы падхіляюцца

Ды ўскладняючы жыццё дурною думкай
Прапановы ўспрымаю як падман
А бясконцасць пошукаў вядзе праз слёзы ў храм
Дзе існуе сапраўднасць песняй гулкай…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Складанае ў простым - Вольга Турмовіч