Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На развітанне

На развітанне тры толькі словы-
“выбачай, памылілася я”,
Ды падпісана сэрцам прымова.
Паспяшалася. Распачата гульня.

Але ўдзячная за тое,
Што зразумець дазволіў сам,
Што не пакінуў целу болю,
Не здрадзіў што сваім вачам.

Што быў крыніцаю натхнення,
Што дараваць змагла радкі,
Што пасадзіў надзеі зерне,
Што застанецца навякі.

І не трымае галава нічога,
А шчасце л’ецца ў вачах.
Прымусіў зноў паверыць у Бога,
Праяву палюбіць жыцця ў людзях.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На развітанне - Вольга Турмовіч