Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Летняя раніца

Сонца сарамліва зазірнула
ў вокны хаткі на лясной паляне,
потым асмялела – агарнула
стройную сасонку прамянямі.

I ад сну начнога абудзіла
белага рамонка, незабудку.
Мякка па лясочку пахадзіла,
птушак і звяроў будзіла хутка.

Весела прырода ўжо спявае,
песняй птушкі сонейка вітаюць,
цёплы ветрык між галін гуляе,
і мурашкі працу пачынаюць.

I раса асколкамі люстэрка
па зялёным сцелецца раздоллі…
Значыць – будзе сёння цэлы дзень
сонечнае яснае надвор’е.

Верш Летняя раніца