Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чайкі

Здавалася, я бачу страшны сон,
Але – жыццё. Ды цяжкая навала.
З акна бальніцы, ціхая, бы стогн,
Бабуля белых птушак частавала.

Кавалачкі ім кідала мацней,
Маленькія, як бусінкі каралей.
А чайкі адляталі ад яе,
Здзічэлымі крычалі галасамі.

Глядзела я – тлумачыць не магла,
Чаму ў грудзях так сэрца халаднее…
Нібыта бы за птушкамі святла
Ляцела ўдалячынь яе надзея.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чайкі - Вольга Нікіценка