Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бараўляны

Цяплынь плыла.
Язмін квітнеў духмяна,
Заціхнуў вецер.

Вясна была –
Бальніца існавала
У іншым свеце.

Ялін высокіх
Дзве сцяны
Хавалі вокны.

Ляжалі хворыя
Адны
У трывожным змроку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бараўляны - Вольга Нікіценка