Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У снах

У снах маіх цябе няма…
Ты побач сьпіш, а я адна
У змрочных блытаных завулках
Ступаю па каменьнях гулкіх
І сустракаю нежывых,
Жывых,
няжыўшых,
часам тых,
Каго любіла я раней
Да гэтых безнадзейных дней,
Начэй і ранкаў адзінокіх.
У снах пакутных і глыбокіх
Я пазбаўляюся ад сноў,
Ад надакучлівых размоў,
Ад існаваньня без натхненьня!..

Няхай твайго задавальненьня
Мае не парушаюць мроі…
Я буду трошачкі чужою
Адно ў начы, а днём ізноў –
Жанчынай мар тваіх і сноў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У снах - Вольга Ласаева