Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Напаі мяне мёдам слоў

Напаі мяне мёдам слоў,
Дакранайся пяшчотна рукамі,
Аднясі у краіну сноў,
Што ляжыць за сівымі вякамі.

Пацалуй мяне, дарагі,
І забудзь аб усім на свеце!
Бледны месяц хавае у хмарах рагі,
Завывае у коміне вецер…

Напаі мяне мёдам слоў!
Я напой бы, сасмяглая, выпіла:
Згатаваны усё ж ён табой,
І няважна, што мёд – ліпавы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Напаі мяне мёдам слоў - Вольга Ласаева