Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Роздум ля помніка “Бітва пры Мілавідах”

ВОЛЬГА ЦЯРЭШЧАНКА ( нар. у 1964г.)
Роздум ля помніка “Бітва пры Мілавідах”,
пастаўленага савецкай уладай
(за некалькі гадзін да пачатку
ўрачыстасцей прыбівалася шыльда, проста ў
камень, гэта – трэці помнік у адным і тым
жа месцы, першы-ад царскай Расіі, другі-ад
палякаў)
Адпісацца, прамаўчаць, птушачку
паставіць….
Хіба ж, людцы. можна так: усё святое
зганіць?
Ёсць сумленне ў цябе? Мой адказ:”Ніколі!”
Звык гадамі ты душыць тых, хто прагнуў
волі.
Гэй. Кастусь, паўстань, вядзі
хлопцаў-касінераў
На таго, хто любіць пыл уздымаць без меры.
Хто крычыць”Мой край родной, о как ты мне
милый!”,
А затым – бульдозерам па бацькоў магілах.
Гэты помнік ты сабе, бюракрат, паставіў.
Таннасць і душы сваёй пустацвет уславіў.
Гэй, свядомы беларус, уздымі свой сцяг!
Павядзі народ сляпы на Мілавід працяг.

07.06.1988г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Роздум ля помніка “Бітва пры Мілавідах” - Вольга Цярэшчанка