Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Жаночае сэрца

Алене Багамолавай прысвячаецца

На далоні Бога –
жаночае сэрца,
маленькае,
безабароннае,
бездапаможнае.
Малюся горача,
Божухна!
Уратуй
адзіную,
светлую,
чыстую
ў гразкім свеце
крынічку
празрыстую.
Падаруй шчасце
сямейна-жаночае,
плённа-творчае
і звычайнае –
чалавечае.
Глядзі!
Сэрца жанчыны
чакае міласці
на такой
вялізнай
далоні
магутнага Бога.

Верш Жаночае сэрца