Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Душа знямела ў цяжкіх муках



Душа знямела ў цяжкіх муках
І гука мовы не чуваць,
Нямала ў свеце ёсць навукаў,
Як лёс жыццёвы неспсаваць.

Як не забыць сваю радзіну
І мову ў сэрцы затрымаць
Як бараніць сваю Айчыну,
І шанаваць, ды узвышаць!

І не дарэмным помніць словам
А так, каб з чыстаю душой
Спявалі пенсню над прасторай,
Ды ганарыліся мы ёй.

І не згубіць ў вяках праклятых
Таго, што продкі збераглі;
Свабодных дум і мар крылатых,
Што нараджаліся ў любві!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Душа знямела ў цяжкіх муках - Віталь Заянчкоўскі