Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Быць Чалавекам

Ранак, як рамонкавы пялёстак,
Забялеў пад сонца капяжом.
Першародным быць цяпер няпроста-
Чыстым ветрам, снегам ці дажджом.

Ды няўпрост застацца чалавекам
Сярод здрады, пошласці і зла.
Не пылінкай у святле малекул-
Хоць адной малекулай святла.

Калі цяжка-мне, майму народу,
Калі лёгка-зноў з народам жыць.
Не губляць галінкі радаводу,
Першаісным да сканання быць.

Верш Быць Чалавекам - Віталь Гарановіч