Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не ведаю



Я не ведаю, вы мне паверыце,
Ці ізноў жартам усё атрымаецца.
Вы ніколі мяне не палюбіце,
Сэрца быццам у грудзях не трымаеце.

Я заўжды птушкай у неба імчалася,
Я і марыць калісь навучылася…
Ці згадалася, ці ўзгадалася,
Але раптам я жыць пагадзілася.

Пераблытала сцежкі-дарожачкі,
Затрымалася дзесьці праз час другі,
Да крыві перабіла ўсе ножачкі,
Моцна-моцна крычала: “Дапамажы!”.

Ціха-ціха мне рэха гукалася.
За сцягамі чужых – непатрэбная.
Я клянуся, я праўда змагалася
За цябе, крыўда шэрая, срэбная



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я не ведаю - Вікторыя Галоўчык