Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Магло б здарыцца і такое

Магло б здарыцца і такое,
Што ў час спаткання на зямлі,
Мы б размінуліся з табою
І крочыць побач не змаглі.

Але адну цябе на ўзмежжы
Свайго юнацтва я спаткаў,
Вясною чыстым ранкам свежым
Тры словы вечныя сказаў.

І зорка нашага кахання
Над тым пагоркам ўзышла.
На ўсё жыццё цудоўным ззяннем
У сэрца ты маё ўвайшла.

І лёсу я ўдзячны вельмі,
Што зблізіў нашыя шляхі.
У дрэва ёсць сваё карэнне,
У нас – каханне на зямлі.

Верш Магло б здарыцца і такое - Віктар Худавец