Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ЗОСЬКІ ВЕРАС

(30.09.1892–8.10.1991)

Зіма. “Лясная хатка”. Вільня наша.
І ты нібы адна і не адна.
Самотны зойдзе госць, і ты раскажаш
Пра ўсё, і будзе з вамі давідна
Тут Беларусь, якая светла сніцца,
Якая толькі чуецца душой,
Нібы малітва, нам якой маліцца
За родны край, раздзелены зімой…

І хоць тваё канчаецца стагоддзе,
Ды не канчаецца адвечны шлях,
І мы па ім да лепшай долі дойдзем,
Яна ўжо ёсць, як сонца– у слязах.
І ты глядзіш спакойна ў нашы вочы,
І што ты бачыш там, не знаем мы.
А па двары гуляе вецер воўчы,
Вынюхваючы ворагаў зімы.

29.06.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ЗОСЬКІ ВЕРАС - Віктар Шніп