Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ВЯЧАСЛАВА АДАМЧЫКА



(1.11.1933–7.08.2001)

…А Бацькаўшчына родная, як кроў,
Што праз бінты, як– межы, праступае,
І пры чужых чужою не бывае
Зямля, дзе ты свой шлях і крыж знайшоў,
Дзе кожны крок твой, як да Бога крык,
Што мы жывём і будзем жыць у свеце,
Дзе нашы хаты, замкі, Храмы й вецер
Таксама наш, бо ён да нас прывык
І для яго цяпер няма мяжы,
І камень, што нязрушаны, не зрушыць
Ніхто, бо гэты камень з нашых душаў,
Ён Беларуссю нашаю ляжыць
Сярод Еўропы, у якой твой крыж
У травах не губляецца, світае,
Бо наша Бацькаўшчына-нам святая
І ты ў яе душы, як зніч, гарыш…

26.06.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ВЯЧАСЛАВА АДАМЧЫКА - Віктар Шніп