Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ВАСІЛЯ ЗАХАРКІ

(1.04.1877-14.03.1943)

Стварыць дзяржаву і не ў ёй пражыць-
Такі ўжо лёс, і гэты лёс не чорны.
А за вакном у Празе снег імжыць,
І гэты снег– нібыта попел зорны
З нябёс, якія па-над той зямлёй,
Якая засталася ў далячыні,
Але якой павек не стаць чужой,
Бо гэтая зямля тваёй Айчыны,
Што стане белым Храмам для Еўропы,
Як сотня год пакутна праміне
І зарастуць, як трэшчыны ў сцяне,
Чарнюткія крывавыя акопы…
І ты задумна праз вакно глядзіш
На Прагу, дзе мяцеліца шугае.
Гародня, Зэльва, Полацак, Нясвіж
І Беларусь уся, уся святая
Праз снег перад табою праплывае
І не знікае, бо твая яна,
Як плачу беларускага сцяна.

11.09.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ВАСІЛЯ ЗАХАРКІ - Віктар Шніп