Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА УСЕВАЛАДА ІГНАТОЎСКАГА



(19.04.1881-4.02.1931)

Халодны пісталет, як чорны лёд,
І час такі ж, як чорны пісталет.
Ты ведаеш: харошы ў нас народ,
Ён– працаўнік, змагар, і ён– паэт,
І любіць ён не менш, чым ты, зямлю,
Якую Бог нам даў, каб кожны мог
Па-беларуску ёй казаць люблю,
Але чамусьці не ў пашане Бог
І мова, і ты вораг для людзей,
Што ведаюць, якой павінна быць
Твая Айчына, што табе мілей
За ўсё. І як тут беларусу жыць
У часе, што, як чорны пісталет,
Які з шуфляды дастаеш, як лёд,
Які не растае, нібыта след,
Што ў небе па-над Мінскам самалёт
Пакінуў і за небакраем знік…
І вецер па-над горадам, як крык,
На момант узляцеў і ў снег упаў,
І пісталет у цемры не растаў,
А цемрай стаў…

1.10.2008



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА УСЕВАЛАДА ІГНАТОЎСКАГА - Віктар Шніп