Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш БАЛАДА ПЯТРА МСЦІСЛАЎЦА

(16 стагоддзе)

Друкуеш кнігі, ну а іх баяцца
Царкоўнікі, якім асвета – зло,
А не жывое Божае святло,
Якому быць не толькі у палацах.

І ты з Масквы ў Заблудаў уцякаеш,
У родны край, дзе твой народ жыве
І не губляецца, нібы ў траве,
У шэрым свеце, што не стане раем,

Хоць райскага жыцця ўсе тут жадаюць,
Тут, на зямлі, дзе Храмы, дзе турма,
Дзе ты друкар і лепшага няма,
Чым ты, і ўжо не ў госці запрашаюць

Мамонічы цябе, а каб у Вільні
Ты кнігі друкаваў для ўсіх людзей,
Якім за родны край краёў мілей
Няма й не будзе, і не ўзыдзе быльнік

На курганах, дзе Беларусь святая,
Бо кніга кожная твая святлом,
Нібы анёлак незямным крылом,
Нас ад цямнечы злой аберагае…

8.06.2010

Верш БАЛАДА ПЯТРА МСЦІСЛАЎЦА